Das schwindende Volk
Ist es möglich, den raschen Bevölkerungsrückgang in der Republik Moldau zu drosseln?
19 October 2023
Аптымісты шмат кажуць пра абавязковую перамогу дэмакратыі. Часта гэта абгрунтоўваюць гістарычнай непазбежнасцю: «усе дыктатуры рана ці позна падаюць». Пісьменнік і перакладчык Канстанцін Чарухін — удзельнік беларускіх пратэстаў, двойчы бежанец — у сваім эсэ падвяргае сумненню гэтую непазбежнасць. Разам з тым ён спрабуе выявіць умовы, якія, нягледзячы ні на што, усё ж здольныя расхістваць падмурак, на якім трымаецца зло.
Беларуская English Deutsch Русский
Непазбежнасць перамогі ліберальнай дэмакратыі ў сусветным маштабе Фрэнсіс Фукуяма абвесціў у 1992 годзе. У нулявых ягоную кнігу «Канец гісторыі» перадавалі беларускім палітвязням у турму — яна выклікала надзею і нават упэўненасць у тым, што мы рухаемся па трывалых гістарычных рэйках (так, у нулявых у Беларусі таксама былі палітычныя зняволеныя!). А тры гады таму, у дваццатым, як суцяшалі беларускіх пратэстоўцаў словы расійскага відэаблогера Максіма Каца аб тым, што мы абавязкова,
Але ж не атрымалася. Што ж. Бывае. Не ўсе да аднаго паўстанні (тым больш — мірныя) перамагалі, і ніхто нікому не даваў 100% гарантыі. Але ж наперадзе перамога? Трэба проста смела чакаць! Усе імперыі рана ці позна распадаюцца, дыктатары паміраюць і дыктатуры непазбежна падаюць — ці не так?
Здаецца, усё ж не так. Хіба не шматвяковае, фактычна вечнае аўтарытарнае праўленне мы назіраем у Кітаі (які, дарэчы, па ўсіх параметрах яшчэ і імперыя), у большасці краін мусульманскай цывілізацыі? А ў Індыі, якая лічыцца дэмакратыяй, ціск каставай сістэмы на індывіда такі, што не снілася ніякаму дзяржаўнаму аўтарытарызму. Прычым,
Увогуле, нават калі б дэмакратыя ўсталёўвалася, так бы мовіць, «шляхам натуральнага развіцця», надыходзіла, як вясна — ці можна мець цвёрдую ўпэўненасць, што яна была б нам па сілах? Нам, не навучаным яе няпростай навуцы, — тым, хто не здаў іспыту? Узгадаем Фарыда Закарыю: «… У сённяшнім свеце… два кампаненты ліберальнай дэмакратыі, якія складаюць плоць заходняй палітычнай мадэлі, усё больш разыходзяцца адзін з адным. Дэмакратыя квітнее, а свабода — не» (Закарыя Ф. Будучыня свабоды: неліберальная дэмакратыя ў ЗША і па-за іх межамі. — М., 2004. — с. 6.). Калі казаць не пра свет наогул, а пра Еўропу, дзе дэмакратычныя механізмы ужо дзейнічаюць, то застаецца дылема Рычарда Холбрука, якога працытаваў Закарыя ў гэтай жа кнізе: «Выкажам здагадку, што праведзены свабодныя выбары, аднак выбраннікамі аказваюцца расісты, фашысты і сепаратысты. Гэта рэальная супярэчнасць». Можна сказаць, што мы, беларусы, гэтую супярэчнасць рэалізавалі амаль трыццаць гадоў таму: першага і пакуль нязменнага прэзідэнта абралі большасцю галасоў на сумленных дэмакратычных выбарах.
А потым ён ужо «абіраўся» сам: усталяваў суцэльны кантроль над арганізацыяй падліку галасоў, а каб сціскаць народнае абурэнне, стварыў і выгадаваў сілавы і чыноўніцкі апарат, лікам і лаяльнасцю не саступаючы савецкаму. У выніку Беларусь апынулася ў лідэрах па колькасці паліцыянтаў (у нас яны дагэтуль завуцца на савецкі лад — «міліцыя») на душу насельніцтва, а па прапорцыі дзяржаўных чыноўнікаў пераўзыходзіць нават Расію (4,2% усіх работнікаў супраць 3,3%). І калі мы — тыя, хто на свае вочы бачыў рэвалюцыю дваццатага года, кажам, што большасць у Беларусі — супраць Лукашэнкі, трэба ўзгадаць, што гэтыя сотні тысяч міліцыянтаў і служачых маюць сем’і, маюць адданых сяброў і блізкіх. Колькі іх — тых, хто залежыць і тых, ад каго залежаць іншыя, хто баіцца страціць працу (або свабоду, або галаву — Лукашэнка любіць паўтараць пагрозлівыя фразы кшталту «галаву адарву»), хто нават шчыра служыць рэжыму (таму што мы ведаем, што ў свеце нямала людзей, якія любяць «парадак і цвёрдую руку»)? Колькі сярод дзесяці мільёнаў беларусаў згодных з рэжымам, падтрымліваючых яго? Гэтага ніхто не ведае.
∗∗∗
А колькі ж беларусаў — за дэмакратыю? Паводле справаздачы BISS (незалежны Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў, прыпыніў сваю дзейнасць у 2023 годзе) «Ментальная дэмакратызацыя. Змяненні ў сферы каштоўнасцяў беларусаў»,
Але задумаемся: якімі сродкамі ліберальна-дэмакратычна настроеная меншасць даб’ецца гегемоніі ў дзяржаве і грамадстве? І як, нават дамогшыся перамогі, «паслядоўныя прыхільнікі дэмакратыі» (у якім заўгодна сэнсе) павінны ўзаемадзейнічаць са сваімі, мякка кажучы, «непаслядоўнымі» суайчыннікамі, каб пазбегнуць паўтора сумнага досведу дэмакратычных
На першае пытанне няма упэўненых адказаў. Памятаем, што асноўнай (не ўсімі, магчыма, усвядомленай) крыніцай апасенняў з’яўлялася Расія. Небяспека гэтая рэальная і ніколькі не перабольшаная. У выпадку поспеху ў 2020 годзе мы апынуліся б перад інтэрвенцыяй, як у мінулым стагоддзі народы краін Варшаўскай дамовы. Змены ж у Расіі, нажаль, не ад нас залежаць. Рычагоў уздзеяння на Расію ў беларусаў (як унутры краіны, так і ў эміграцыі) яшчэ менш, чым у рускіх. У нас няма ні легальных партыяў, ні інтэлектуальных клубаў. Нашае падполле дзейнічае ў асноўным, хутчэй, ва ўяўленні спецслужбаў. Няўжо застаецца проста чакаць, калі аўтарытарызм абрынецца?
Уявім сабе, што — дачакаліся. Расія выйшла з гульні, — паўтарыўся, так бы мовіць, 1991 год. Тады што з адказам на другое пытанне? Ці гатовы дэмакратычны актыў усталяваць свой «адукаваны аўтарытарызм», які гарантуе ліберальныя свабоды? Ці хопіць яму цярплівасці і тактоўнасці выслухоўваць меркаванні і пажаданні нясмелых, неактыўных людзей, якія не зрабілі нічога для перамогі ўласнай дэмакратычнай улады, лічыцца з імі, прычым, не толькі напярэдадні выбараў?
Гэта, падаецца мне, двухбаковая праблема: як перажыць «зіму», не адубеўшы, і як не патануць у брудзе «вясной»?
∗∗∗
І тут я выкажу асцярожны, нават нясмелы аптымізм. Бо акрамя роста адукаванасці, інфармаванасці і тых каштоўнасных тэндэнцыяў, аб якіх згадваецца ў даследаваннях BISS, я заўважаю — і асабліва ў нашы жудасныя
Эмпатыя і салідарнасць. Вось што сапраўды змянілася. Звышжорсткая савецкая сістэма пры дэкларатыўным калектывізме разбурала, разам з іншым, навыкі ўзаемадапамогі, заціскаючы, адпаведна, і альтруізм. Гэта рэчы ўзаемазвязаныя.
А ў 20-м — выбухнула. Вось што дзіўна, вось што было відавочна і менавіта «неверагодна»: вялікая гатоўнасць людзей да ўзаемадапамогі. Стотысячныя пратэстныя маршы — толькі яскравае наступства, толькі павярхоўная праява іншых, больш глыбокіх працэсаў.
Наогул, усё пачалося яшчэ ў пачатку дваццатага года. Пандэмія. Да прэзідэнцкіх выбараў — паўгады. Пакуль Лукашэнка і ягоныя падручныя па-хамску выказваліся ў адрас памерлых ад кавіду («… А як можна жыць з вагой 135 кілаграмаў?» «Ну, яму заўтра 80 гадоў будзе! Чаго ты ходзіш па гэтай вуліцы, а тым больш працуеш?!»), пакуль улада адмаўляла праблему, хлусіла і дзьмулася, няздольная забяспечыць медыцынскія ўстановы нават ахоўнымі сродкамі, па краіне пакацілася масавая валанцёрская кампанія: у сацсетках з’явілася ініцыятыва пад тэгам #ByHelp. Людзі, размеркаваўшы паміж сабой працу праз сацыяльныя сеткі, закуплялі матэрыялы і дастаўлялі іх тым, хто ў вольны час шыў дома ахоўныя камбінезоны для лекараў (са спанбонду для гарода), майстраваў маскі (з масак для снорклінга, прычым дэталі, якіх бракавала, вырабляліся на
І калі ў траўні 20-га стартавала перадвыбарная кампанія, тыя ж самыя людзі, натхнёныя сваім «можам!» сталі запісвацца ў ініцыятыўныя групы альтэрнатыўных кандыдатаў: бізнэсмены, рабочыя, праграмісты, лекары, студэнты, пенсіянеры… Натхненне, узаемная падтрымка і салідарнасць ахапілі не толькі сталіцу, але і правінцыю.
З пачаткам масавых пратэстаў супраць пераследу кандыдатаў і чальцоў іх штабоў, супраць фальсіфікацыі выбараў і жорсткага збіцця мірных дэманстрантаў хваля салідарнасці паднялася яшчэ вышэй. Людзі дапамагалі адзін аднаму ва ўсім і, вядома, грашыма таксама. Была створана грамадзянская ініцыятыва па зборы сродкаў BySol. Ініцыятыва BySol перарасла ў фонд, які пазней быў аб’яўлены ў Беларусі экстрэмісцкім. Тым не менш, толькі за 2022 год ён прапусціў праз сябе дапамогі на агульную суму 1 мільён 114 тысяч еўра.
Аказалася, што ўлада сапраўды баіцца чалавечай узаемадапамогі. Тых, хто займаўся зборам і перадачай сродкаў — на аплату адвакатаў, на дапамогу сем’ям арыштаваных — сталі пераследваць. Гэта працягваецца да цяперашняга часу. Улада карае бесчалавечнымі турэмнымі тэрмінамі кожнага, да каго дацягнецца, і вынюхвае усіх, хто падтрымлівае рэпрэсаваных. Прайшло ўжо больш за тры гады са жніўня 20 года, а пераслед за дапамогу не проста не спыняецца — ён набывае дзікую, вар’яцкую форму. Напрыклад, суд прызначае чалавеку пяць гадоў турэмнага зняволення за тое, што некалькі гадоў таму ён зрабіў ахвяраванне памерам у 20 долараў.
Былога трэнера-масажыста зборнай Беларусі па біятлоне двойчы за тры месяцы асуджаюць за данаты, абвінавачваючы яго ў фінансаванні экстрэмісцкай — і нават тэрарыстычнай! — дзейнасці. Прысуд — дзевяць з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Удумайцеся: толькі за ліпень 2023 года беларускія суды вынеслі 11 прысудаў за данаты. Усяго ж такіх прысудаў за апошнія гады — дзясяткі, калі не сотні. Не аб усіх прысудах ведаюць нават беларускія праваабаронцы, якія вядуць маніторынг рэпрэсій. Сваякі некаторых арыштаваных і асуджаных вельмі баяцца, што публічнасць можа нашкодзіць іх родным. Таму дапамога становіцца ў Беларусі амаль падпольнай, партызанскай справай. Арганізацыя ўзаемадапамогі: перадачы ў СІЗА і турму, сувязь з блізкімі зняволеных і іх падтрымка — вось яны, сэнс і форма цяперашняга падполля.
29 ліпеня беларускія медыі і праваабарончыя арганізацыі, якія знаходзяцца за мяжой, правялі анлайн-марафон салідарнасці з беларускімі палітвязнямі «Нам не ўсё роўна!». Ініцыятыву падтрымалі палітыкі, блогеры, музыканты, спартоўцы, замежныя дыпламаты, былыя палітвязні і сваякі тых, хто зараз знаходзіцца ў месцах зняволення. За першыя 12 гадзін марафону было сабрана 355 тысяч еўра, а да поўначы 30 ліпеня — больш за 574 тысяч еўра на дапамогу палітвязням і іх сем’ям. У Беларусі за данаты арыштоўваюць і садзяць, але людзі, апынаючыся ў бяспецы, працягваюць падтрымліваць сваіх суайчыннікаў, як могуць. Марафон — гэта прыгожа, але часцей за ўсё ўзаемападтрымка не публічная — ціхая, надзейная, трымаецца на даверы.
І дзяржава разумее, у чым для яе цяпер палягае галоўная крыніца небяспекі: у гарызантальным узаемадзеянні людзей. Менавіта таму яна б’е па любых яго матэрыяльна адчувальных праявах. Дзяржаве патрэбны атамарны парашок раз’яднаных індывідаў.
Значыць, беларускае грамадства намацала слушны шлях: эмпатыя і салідарнасць, спачуванне і ўзаемадапамога.
Я не думаю, што ў бліжэйшы час магчыма нейкае «нацыянальнае прымірэнне» (ці, як кажуць у прапагандысцкіх медыя, «народнае адзінства»), што з прыхільнікамі цяперашняй улады і апартуністамі можна знайсці агульную мову. Замест гэтага можна весці бязмоўны маналог сваімі дзеяннямі — з усімі. Ці дасць гэта гарантыі перамогі? Ці дасць гэта хоць пробліск надзеі на перамогу? Ніхто не зможа прадказаць. Аднак час дакладна не будзе змарнаваны.
Ist es möglich, den raschen Bevölkerungsrückgang in der Republik Moldau zu drosseln?
19 October 2023Wie die Opposition in Moldau neu zusammengesetzt wird und wie sie sein wird
11 October 2023Der Winter wird lang, aber wir können einander wärmen
4 October 2023Wie Chișinău im 20. Jahrhundert zum Schauplatz eines toponymischen Desasters wurde
2 October 2023Über Gedächtnis und Traumata der modernen Welt. Der armenische Autor Aram Patschjan spricht aus den Räumen einer vergessenen postsowjetischen Bibliothek
26 September 2023Geschichte und Herausforderungen des unabhängigen georgischen Films
25 September 2023Der Kampf um Freiheit im Schatten des Hungers
11 September 2023Eine belarussische Schriftstellerin über 300 Jahre Meinungsunfreiheit
8 September 2023Nicoleta Esinencu über die unangenehme moldauische Realität, die gern ignoriert wird
4 September 2023Anmerkungen zum Streik der Bergleute in Tschiatura
31 August 2023Jerewan verliert seine Erinnerungen – und die Zukunftsperspektiven sind unklar
17 August 2023Skizzenhafte Gedanken und Zitate über eine außerordentliche Ästhetik
11 August 2023