Ne unim pentru a urî?
Despre pericolul subestimat de a împărţi în „ai noştri” şi „ai lor”
20 November 2023
Тры гады ў Беларусі працягваюцца рэпрэсіі супраць нязгодных з таталітарнай палітыкай. З кожнага праса гучыць савецкая прапаганда. Свет называе нашу краіну суагрэсарам. Грамадзяне кідаюць свае дамы і ўцякаюць за мяжу… Між тым сярод палітыкаў і экспертаў ёсць тыя, хто, нават не гледзячы на ўласны несалодкі лёс, ўпэўнены, што беларуская рэвалюцыя
OWM звярнуўся да яго з прапановай накідаць план для будучага падручніка па гісторыі Беларусі — як калі б гэты падручнік пісалі пасля перамогі дэмакратыі.
Беларуская English Deutsch Русский
З аднаго боку, ідэя пісаць падручнік з перспектывы будучыні не такая ўжо безнадзейная. Працяглае знаёмства з сусветнай гісторыяй у розныя эпохі і ў розных рэгіёнах прыводзіць да думкі, што гісторыя ўяўляе сабой набор завершанай колькасці мадэляў існавання чалавечай супольнасці (як на мікра-, так і на макраўзроўнях). Яны перыядычна паўтараюцца ў часе — адрозныя ў дэталях, але аднолькавыя ў прынцыпе, што дазваляе (пры дастатковых ведах) казаць, дзе, па выніку, апынецца грамадства, калі патрапіць у тую ці іншую мадэль.
Але недарэмна Ніцшэ ў «Так сказаў Заратустра» надзяліў здольнасцю разумення паўтаральнасці падзеяў выключна звышчалавека, бо чалавек звычайны на гэта не здольны. Каб было інакш, мы, простыя людзі, даўно б спасціглі законы гісторыі і акуратна абыходзілі б тыя пасткі, якія яна раскідвае на нашым шляху. Не, канечне, гісторыя тут ні пры чым, тут віна ляжыць на чалавечых матывацыях, страхах, забабонах, зайздрасці… Але пасткі застаюцца пасткамі, як і нежаданне людзей успрымаць іх наяўнасць.
Таму пакуль мы можам казаць пра будучыню толькі на нейкім базавым, прынцыповым узроўні. Думаю, ні ў каго няма сумневаў, што Беларусь цяпер знаходзіцца ў стане дыктатуры. Як паказвае гістарычны досвед, вечных дыктатур не бывае. Таму да гадалкі можна не хадзіць: дэмакратыя ў нашай краіне пераможа. Але, думаю, падручнік па гісторыі, напісаны па прынцыпе: спачатку была дыктатура (пункт A), а ад яе краіна прыйшла да дэмакратыі (пункт B), будзе не надта інфарматыўным, карысным і цікавым.
Логіка гістарычнага падарожжа з пункту A ў пункт B абавязкова будзе мець трэці складальнік — С. Які (парадокс!) можа быць А, можа быць В, а можа ня быць імі, і ўсё гэта — адначасова. Падзеі могуць зусім не з’яўляцца тым, што мы за імі бачым, ці што нам пра іх распавядае іншы. Пры гэтым варта разумець: адна й тая ж падзея можа мець самыя розныя сэнсы. Як і ня мець іх. Адначасова.
Гістарычнае падарожжа
Тут у будучым падручніку па гісторыі нас будзе чакаць
Першае нараджала ў душах патрэбу не ў магчымасцях для самарэалізацыі, а ў моцнай цэнтральнай уладзе, якая — прыкладна як за часам
Вынікам гэтай падвойнай траўмы і з’явіўся выбар, які беларусы зрабілі
У нас быў такі моцны гравітацыйны цэнтр — Расія (ён і цяпер існуе, але ў падручніку будзе дарэчна выкарыстоўваць мінулы час). І намеры гэтага цэнтра былі (канечне, з пункту гледжання будучых гісторыкаў) досыць відавочнымі: аднавіць Расійскую імперыю.
Панаванне партыйнай наменклатуры было знішчана разам
Далей — па накатаных гістарычных схемах. Калі да ўлады прыходзіць дэмагог з поўнай адсутнасцю павагі да іншых і эмпатыі, высілкі якога накіраваныя выключна на набыццё і захаванне абсалютнай улады, ягоныя захады можна проста перапісваць са старых падручнікаў па гісторыі. Першае — разагнаць парламент, а ў новы прызначыць «аўтарытэтных» людзей, зрабіўшы яго кішэнным. Потым — перапісаць Канстытуцыю на сваю карысць, адабраўшы ў іншых галінаў належную ім уладу. Далей — зноў Канстытуцыя, у якой варта зняць усе абмежаванні на магчымасць пераабірацца. Так рабілі, напрыклад, Парфірыё Дыяс у Мексіцы і Юань Шыкай у Кітайскай рэспубліцы
А што народ? Маўчаў, як заўжды? Тэме народа за часам дыктатуры Лукашэнкі ў падручніку гісторыі ў будучыні будзе прысвечаны асобны параграф. З найноўшымі метадамі даследвання: псіхалогія масаў, сацыяльныя наступствы дыктатуры, выбар мадэлі паводзінаў
Але асобная ўвага будзе звернутая на падзеі вакол утварэння гэтак званай «Саюзнай дзяржавы» паміж Расіяй і Лукашэнкам. Менавіта Лукашэнкам, бо Беларусь супраць гэтай «дзяржавы» паўстала. Памятаю тыя дні
Менавіта беларускі народ тады вярнуў рэчаіснасці прывабнасць і сэнс. Беларусы на «інтэграцыйныя ініцятывы» адгукнуліся Мінскай вясной: міліцыянты са сваімі шчытамі і дручкамі ўцякалі ад раз’юшаных грамадзян. Утварэнне «Саюзнай дзяржавы» было засунутае кудысці глыбока ў кішэньку спадзяванняў як расійскіх «збіральнікаў земляў рускіх», так і беларускіх летуценнікаў аб расійскім троне.
Аўтары будучага падручніка па гісторыі здолеюць крытычна прааналізаваць тэзіс аб «масавай падтрымцы» рэжыма беларусамі
Сапраўды, уладу крытыкавалі паўсюль. Нават на вёсцы, якую ўсе «гарадзкія» лічылі апірышчам Лукашэнкі. Неяк у незнаёмай вёсцы да мяне падыйшлі незнаёмыя людзі і сходу запыталі: «А Вы чулі, што ўчора гэты клоўн па тэлевізары казаў?» Падчас электаральных
Як жа рэжым даваў рады праблеме сваёй непапулярнасці? Перш за ўсё, канечне, стары добры сацыяльны кантракт. Ты нам плоціш, а мы цябе трываем. Плюс — палітычная дэмабілізацыя. Любы аўтарытарны рэжым (а рэжым Лукашэнкі ў перыяд
Палітыка — тлумачылі людзям — справа брыдкая. І займаюцца ёй адпаведныя таварышы. Вось, паглядзіце, маўляў, на гэтых «апазіцыянераў». Ды яны маці родную за гранты заходнія прададуць! Ды паглядзіце, яны аб’яднацца ня могуць! Абсурднасць абвінавачванняў была відавочнай. Гранты атрымлівалі ўсе: навукоўцы, спартоўцы, СМІ, няўрадавыя арганізацыі і нават «праваахоўчыя» установы. Палітыкам акурат атрымаць грант было складаней: для іх такога спосаба фінансавання проста не прадугледжвалася.
І была мантра ў бок палітыкаў: «Ну калі ж яны ўсе аб’яднаюцца?!» Нідзе і ніколі ў гісторыі не было такога, каб усе былі адзіным маналітам. Нават у сталінскім СССР і Паўночнай Карэі. Рознагалоссі і нязгода — гэта нармалёва. За кошт гэтага ідзе развіццё. Напрыклад,
Рэжым досыць эфектыўна здолеў нарадзіць у беларусах недавер да лідэраў апазіцыі. Тут сваю ролю адыгрывала яшчэ адна «дапушчальная С». Праблема ў тым, што беларусы, хоць і імкнуліся да дэмакратыі, але лідэрам яе бачылі, усё ж, не абранага народам чыноўніка, а моцнага правадыра, які прыйдзе і ўсе праблемы рукамі развядзе. Траўма ўсіх народаў, якія перажываюць дыктатуры. Людзі проста ня могуць уцяміць, што пры дэмакратыі яны самі мусяць браць на сябе адказнасць за свой лёс і лёс сваёй краіны, а задача ўлады — утварыць для гэтага спрыяльныя ўмовы. У гэтай гульні яны бачаць сябе дзецьмі, якіх дарослыя — улады — мусяць карміць, апранаць, і не караць надта строга. Людзям цяжка паверыць, што дарослыя — яны.
Яшчэ адзін момант, які будзе адзначаны ў падручніку і запісаны ў метадычкі ўсіх аўтарытарных рэжымаў: нязгодных беларусаў атрымалася пераканаць, што яны — у меншасці. Аб гэтым сведчылі размовы з людзьмі ў нулявых: «Вось мы з табой — супраць рэжыму. А астатнія ж — за».
Між іншым, гэта вельмі эфектыўны спосаб трымаць грамадства ў падпарадкаванні: пераконваць нязгодных, што толькі яны стаяць на іншых пазіцыях, а ўсе астатнія — падтрымліваюць уладу. І што выступаць супраць большасці — сабе даражэй.
Вось толькі праблема: гэты метад доўга не працуе. Непапулярны рэжым у барацьбе супраць апазіцыі сам нарадзіў сярод беларусаў чаканні перамен. Больш за тое, намаляваў вобраз новага лідэра: сучаснага, дэмакратычнага, паспяховага. І як толькі на гарызонце з’явілася такая фігура, беларусы яе пазналі. Віктар Бабарыка быў вельмі падобны да таго, каго чакалі.
У будучым падручніку будзе абавязкова запісана: нельга казаць, што беларусы
Узгадваючы тагачасныя размовы з людзьмі, я б сказаў, што беларусы не гатовыя былі адразу пераключыць свае сімпатыі з банкіра Бабарыкі на хатнюю гаспадыню Ціханоўскую. І тут асноўную ролю адыграў перадвыбарчы месэдж, які агучыла Ціханоўская: «Я іду не па ўладу — я іду, каб арганізаваць свабодныя справядлівыя выбары». Гэта цалкам задавальняла ўсіх і зрабіла Ціханоўскую новым спадзяваннем беларусаў. Думаю, гэты момант знойдзе сваё пачэснае адлюстраванне ў будучым падручніку.
Ці былі падзеі 2020-га перамогай беларусаў? Гэта пытанне наўрад ці паўстане ў будучым падручніку гісторыі. Але цяперашнім спрэчкам вакол яго ўвага, безумоўна, будзе нададзена.
Бо цяпер ідзе вайна нерваў. Пераможцам выйдзе той, хто пратрымаецца долей. Калі адзін з праціўнікаў прызнае сваю паразу, гэта будзе перамогай іншага. А калі рэжым прымусіць беларусаў паверыць, што
Складаная траекторыя гістарычнага працэсу ў сваіх скрутках, сапраўды, можа ўтварыць уражанне, што для дабра ўсё скончана, і зло перамагло. Але ілюстрацыяй і навукай тут можа быць лёс Штэфана Цвайга, які
А вось Брытанія не паверыла, што ўсё скончана. І Злучаныя Штаты не паверылі.
Прыклад Цвайга дэманструе, што ёсць людзі з завышанымі чаканнямі, якія лічаць, што, калі перамогі няма цяпер, дык яе не будзе ніколі. Так, цяпер вораг наступае. Але гэта зусім не значыць, што мы ўжо пацярпелі паразу.
У 20-м беларусы адназначна перамаглі рэжым Лукашэнкі, які пачуў гучнае: «Сыходзь!» Ягонае жыццё ніколі ня будзе такім бесклапотным, якім было раней. Ён цудоўна разумее, што беларусы не перагарнулі старонку, як бы хто не сцвярджаў адваротнае.
Зло, супраць якога выступілі беларусы, апынулася больш маштабным, чым падавалася. Гэта тое самае зло, якое спадзяецца на аднаўленне Імперыі і актыўна займаецца «збіраннем земляў».
Цяпер мы бачым, якія планы былі ў гэтага зла. І мы разумеем: каб яго спыніць, высілкаў адной нацыі, нават добра матываванай, не дастаткова. Цяпер увесь дэмакратычны свет вядзе барацьбу з гэтым злом, і ў кожнага тут ёсць свая задача. У тым ліку — захоўваць перакананасць у перамозе.
У падручніку будучыні, канечне, будуць апісаныя ўсе метады, якія выкарыстоўвае зло. У дваццатым яго на некаторы час агаломшылі адзінства, салідарнасць, дабразычлівасць, храбрасць і ўпартасць беларусаў. У медыях нават зніклі звычайныя мантры пра «абыякавых і баязлівых», «грантасмокаў» і «ну калі ж яны ўсе аб’яднаюцца?». Але паступова рэжым ачуняў. І зноў завёў старую кружэлку, матывы якой падхопліваюцца незалежнымі медыямі: «новая апазіцыя ператвараецца ў старую». Ды не, гэта не новая апазіцыя ператвараецца. Гэта вы трапляеце ў старыя пасткі.
Галоўная мэта такіх закідаў — разбурыць адзіны палітычны цэнтр, які з’яўляецца цяпер вялікай перавагай беларусаў. Бо без палітычнага цэнтра досыць проста пазбавіць нашу нацыю суб’ектнасці. Не будзе палітычнага цэнтру — не будзе каму ўздымаць беларускае пытанне перад нацыянальнымі ўрадамі і ў міжнародных арганізацыях.
Затое з’явіцца прастора для «чалавека са стрэльбай» — для тых, хто верыць, што ўладу нараджае вінтоўка. І калі такія людзі будуць вырашаць далейшы лёс Беларусі, то траекторыя гістарычнага шляху, якую яны будуць вызначаць, увядзе нас далёка ад той мэты, дзеля якой беларусы аб’ядналіся
Despre pericolul subestimat de a împărţi în „ai noştri” şi „ai lor”
20 November 2023About the underestimated danger of division into “us” and “them”
20 November 2023Über die unterschätzte Gefahr, Menschen in „die Unseren“ und „die Fremden“ einzuteilen
20 November 2023О недооцененной опасности деления на «своих» и «чужих»
20 November 2023Հայ բնակչության բազմաքայլ հարկադիր տեղափոխությունները ղարաբաղյան հակամարտության հետևանքով
16 November 2023The Karabakh conflict instigated multi-stage forced resettlement of Armenians
16 November 2023Die vielen Etappen der erzwungenen Umsiedlung von Armenierinnen und Armeniern: die Folgen des Karabach-Konflikts
16 November 2023Многоэтапное вынужденное переселение армян в результате Карабахского конфликта
16 November 2023իսկ դու ասում էիր՝ չկա պատմություն, կան պատմություններ
6 November 2023and you said: there is no history, there are histories
6 November 2023Und du hast gesagt, es gibt keine Geschichte, es gibt Geschichten
6 November 2023как отвоевать место для памяти у больших нарративов
6 November 2023